У Менску асудзілі мужчыну, ад якога нібыта пацярпелі восем амапаўцаў

У судзе Савецкага раёну Уладзіміру Жыхару далі 5 гадоў абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Аляксандр Якунчыхін. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021 года. Фота: АК / Белсат

Суд Савецкага раёну Менску 30 красавіка абвесціў вырак менчуку Уладзіміру Жыхару. Мужчыну вінавацілі ў тым, што ён нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і пабіў яшчэ некалькіх.

Паводле абвінавачання, падчас маршу на Дразды 13 верасня 2020 года ад дзеянняў мужчыны нібыта пацярпелі восем амапаўцаў: Дзямідаў, Кісялёў, Анатоль Грыбоўскі, Дзмітрый Колчын, Андрэй Назараў, Іван Леснікоў, Сяргей Бурак і Крукаў.

У судзе Савецкага раёну Уладзіміру Жыхару далі 5 гадоў абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Аляксандр Якунчыхін. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021 года. Фота: АК / Белсат

Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў Уладзіміру Жыхару пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і больш за Br 39 тысячаў маральнай кампенсацыі «Менсктрансу» за нібыта заблакаваныя дарогі ды пабітым амапаўцам.

Сведка не існуе?

Як перадае «Вясна», у судзе 28 красавіка абаронца растлумачыў, што сведка Аляксандр Александровіч, які затрымліваў Жыхара, у дасудовым пасяджэнні не быў дапытаны, бо такога чалавека, відаць, не існуе.

У судзе Савецкага раёну Уладзіміру Жыхару далі 5 гадоў абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Аляксандр Якунчыхін. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021 года. Фота: АК / Белсат

Адвакат таксама адзначыў, што вуліцы былі заблакаваныя міліцыянтамі, і казаць, што менавіта Жыхар дапусціў спыненне транспарту недапушчальна. Апроч таго, у пратаколе допыту за 15 верасня сцвярджалася, што Жыхар рухаўся па пешаходнай частцы дарогі, а значыць, не мог перашкаджаць руху транспарту.

Таксама некаторыя маршруты, якім мужчына нібыта перашкаджаў, або не перасякалі шляху руху мітынгоўцаў, або не павінны былі хадзіць у дзень маршу.

У судзе Савецкага раёну Уладзіміру Жыхару далі 5 гадоў абмежавання волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя – Аляксандр Якунчыхін. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021 года. Фота: АК / Белсат

Падчас допыту ў судзе пацярпелыя амапаўцы блыталіся ў паказаннях. А ў самога Жыхара, які казаў, што яго збівалі міліцыянты, у РАУС адмовіліся нават прымаць заяву пра гэта.

У судзе Уладзімір Жыхар выказаў спадзеў, што «некалі краіна стане свабоднай і наш народ будзе жыць на сваёй зямлі».

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны