Следчыя распачалі яшчэ адну крымінальную справу супраць Валерыя Цапкалы


У дачыненні да былога кандыдата на прэзідэнцтва Валерыя Цапкалы ў Беларусі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за заклікі да дзеянняў, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы. Падставай для завядзення справы стала выказванне палітыка пра забойства ў Менску працаўніка КДБ.

Следчы камітэт паведамляе, што нібыта пасля забойства працаўніка КДБ у сеціве з’явіліся заклікі да гвалту ў дачыненні да сілавікоў і нават да забойстваў.

«Цапкала 29 верасня гэтага году размясціў у сеціве відэазапіс, у якім назваў забойства працаўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Рэспублікі Беларусь, публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены Канстытуцыйнага ладу, а таксама здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні СК.

У сувязі з гэтым Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэту распачало крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») супраць Валерыя Цапкалы.

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў