У менскім аэрапорце затрымалі экспертку Таццяну Кузіну


Учора на пашпартным кантролі ў менскім аэрапорце затрымалі экспертку Таццяну Кузіну. Цяпер яна ў ізалятары на Акрэсціна, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Таццяна Кузіна – экспертка даследчага праекту bipart, сяброўка Рады і сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa.

Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі.

Цяпер жанчына ў ІЧУ на Акрэсціна. Яе затрымалі ў сувязі з распачатай крымінальнай справай.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў