«За грашыма нават не звяртайцеся». Лукашэнка пра развіццё сельскай гаспадаркі


Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Adam Ihse / TT

29 красавіка Аляксандр Лукашэнка правеў нараду ў пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі, піша яго прэсавая служба.

29 красавіка Лукашэнка абмеркаваў пытанні развіцця сельскай гаспадаркі разам з чальцамі ўраду, старшынямі аблвыканкамаў і прадстаўнікамі сілавога блогу. Лукашэнка ў першую чаргу зацікавіўся прычынамі, якія перашкодзілі «дынамічнаму развіццю аграпрамысловага комплексу». Таксама ён закрануў пытанне фінансавання дзейнасці АПК:

«За грашыма нават не звяртайцеся. Грошы ў вас. Нам дай бог вырашыць задачы і рэалізаваць планы, якія мы хацелі. Мы не можам накіраваць значныя грашовыя сродкі туды, дзе яны павінныя зарабляцца і адкуль павінныя ісці ў бюджэце», – заявіў Лукашэнка.

Па стане на 1 лютага 2021 году буйныя і сярэднія прадпрыемствы сельскагаспадарчага комплексу Беларусі назапасілі пазыкаў у памеры 15 089 млрд беларускіх рублёў. Гэта новы рэкорд фінансавых пазыкаў аграрыяў. Папярэдні рэкорд быў усталяваны 1 верасня 2020 года.

Аб’ектыў
Гінуць і дрэнна дояцца. Беларускія каровы адстаюць ад суседніх
2021.04.14 23:02

АА belsat.eu

Стужка навінаў