Уручылі прэміі «Global Belarusian Solidarity Award». Сярод пераможцаў – «Белсат»


Прэмія Global Belarusian Solidarity Award.
Фота: Сenter of the belarusian solidarity / Facebook

Цэнтр беларускай салідарнасці зладзіў уручэнне прэміі «Global Belarusian Solidarity Award». За намінантаў мог прагаласаваць любы ахвотны.

Агулам было дзесяць намінацыяў. Тэлеканал «Белсат» перамог у катэгорыі для замежных СМІ «Без межаў».

Агулам спіс пераможцаў выглядае так:

  • «Растоплены лёд» – міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус
  • «Стварэнне немагчымага» – валанцёры Акрэсціна і Жодзіна
  • «Погляд звонку» – расейскі блогер Максім Кац
  • «Без межаў» – «Белсат»
  • «Вам тэлеграма» – тэлеграм-канал NEXTA
  • «Голас розуму» – аналітык Сяргей Чалы
  • «Крэатыўны супраціў» – Дваровыя канцэрты
  • «З верай у сэрцы» – каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
  • «Учынак» – палітык Марыя Калеснікава
  • «Смех скрозь слёзы» – Сяргей Міронаў, больш вядомы як Хлопатнае Дельца

«Узнагарода магла б дастацца амаль кожнаму з вас. Не важна, ці малявалі вы на табакерцы «Саша 3 %», ці хадзілі на мітынг, ці пісалі проста пасты ў сацыяльных сетках – ваш учынак мае значэнне», – заявілі вядоўцы цырымоніі.

Узнагароджванне адбывалася пад патранатам Святланы Ціханоўскай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў