«Нам абсалютна няма на каго спадзявацца». Лукашэнка прызнаў, што больш не можа разлічваць на сваіх «сяброў»


Лукашэнка падчас нарады 29 сакавіка.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка правёў нараду, прысвечаную грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Сярод іншага ён закрануў эканоміку, заявіўшы пра неабходнасць самым запэўніваць «сваю ўнутраную, эканамічную найперш бяспеку».

«Нам абсалютна няма на каго спадзявацца», – сказаў Лукашэнка, удакладніўшы, што «ў кожнага свае праблемы і свае інтарэсы».

«Сваіх сяброў мы ведаем, але і яны ў выніку пандэміі, падзення эканомікі не маюць тых магчымасцяў сёння, на якія мы маглі разлічваць раней», – цытуе яго sb.by.

Лукашэнка таксама папракнуў сілавікоў, што яны распіярылі ініцыятыву «ByPol», якая яднае прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, не згодных з палітыкай дзейных уладаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў