На польска-беларускай мяжы адбыўся выбух газу. Пацярпеў адзін чалавек


Выбухнула ў каналізацыйным калодзежы ў будынку тэхагляду аўтамабіляў на памежным пераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай, каля 16.00 па мясцовым часе, 28 кастрычніка, паведамляе рэсурс Remiza.pl. Загарэлася машына, пацярпеў адзін чалавек.

Прычынай здарэння стаў выкід з каналізацыйнага калодзежу, у якім сабраўся газ, піша Polsat News са спасылкай на прэс-сакратара Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Аніту Велянэк. Быў паранены адзін чалавек, якому адразу ж была аказаная медыцынская дапамога.

У ліквідацыі наступстваў здарэння брала ўдзел каманда павятовай супрацьпажарнай аховы ў Сакулцы. Polsat News зазначае, што атрымаць каментар у ратаўнікоў не атрымалася, паколькі памежны пераход у Кузніцы цяпер адносіцца да тэрыторыі, на якой дзейнічае надзвычайнае становішча, уведзенае з-за міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

Раней на польска-беларускай мяжы польскія памежнікі знаходзілі прадметы, якія імітавалі бомбы. Таксама польская памежная ахова паведамляла, што з беларускага боку памежнікі цэліліся ў польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў