У былой журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной у СІЗА сур’ёзна пагоршылася здароўе


Апошнія месяцы журналістка жыве на абязбольваючых таблетках – расце пухліна ў галаўным мозгу, піша «Наша Ніва». Акрамя, Ксеніі прад’явілі новае абвінавачванне.

Ксенія Луцкіна.
Фота: Ксенія Луцкіна / Facebook

Ксенія Луцкіна за кратамі ўжо восем месяцаў. Яны была затрыманая разам з іншымі фігурантамі «справы Прэс-клубу». Як і астатніх, журналістку абвінавачвалі ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Але пасля таго, як гэтая справа была закрытая, на яе завялі новую. Якую – невядома. Адвакат пад падпіскай аб неразгалашэнні.

Ксенія Луцкіна адзіная з затрыманых па «справе Прэс-клубу», хто яшчэ застаецца за кратамі. Паводле «Нашай Нівы», журналістку не адпусцілі, бо яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.

Hавiны
«Яна там робіць торт»: бацька Ксеніі Луцкінай распавёў, як ягоная дачка адзначыць дзень нараджэння ў СІЗА
2021.02.14 18:44

Бацька журналісткі распавёў, што Следчы камітэт тройчы адмовіў яму ў спатканні з дачкой, у якой, між тым, моцна пагоршылася здароўе. У Ксеніі пачала расці пухліна ў галаўным мозгу, якую доўгі час атрымлівалася ўтрымаць пад кантролем.

У 2012 годзе журналістцы зрабілі складаную аперацыю на галаўным мозгу – выдалялі пухліну. Яшчэ адна засталася, яе немагчыма было выразаць.

«У яе было нармальнае самаадчуванне, кожны год праводзілі абследаванне. А за месяцы ў турме значны рост пайшоў. Яе вазілі два разы на МРТ – у маі і ў ліпені. Вынікі паказваюць, што пухліна павялічылася. Дачцэ неабходна кансультацыя, мы дабіваемся, каб яе адвезлі на прыём у цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі, каб зразумець, што і як рабіць далей, – распавядае бацька Ксеніі Алег Луцкін. – У Ксеніі да 1 верасня пасцельны рэжым. У яе моцныя галаўныя болі, пастаянна колюць абязбольваючыя. Я ёй таблеткі важу кожны панядзелак».

Ксенія адпрацавала на БТ 15 год. Здымала дакументальныя фільмы і гістарычныя рэпартажы – пра Другую сусветную вайну, Чарнобыльскую катастрофу.

Hавiны
Выйшлі на волю журналісты «Прэс-клубу»
2021.08.19 19:44

У жніўні 2020 года журналістка звольнілася з БТ і хацела запусціць альтэрнатыўны канал. Далучылася да Каардынацыйнай рады, дзе адказвала за сувязі з прэсай.

Удома Ксенію Луцкіну чакае 11-гадовы сын.

Напісаць Ксеніі можна па адрасе: 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў