Палітзняволеная студэнтка Яна Арабейка выйшла замуж у калоніі


Яна Арабейка асуджаная ў «справе студэнтаў» і адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі. Там яна ўзяла шлюб з Валерыем Таміліным, які і распавёў пра падзею на сваёй старонцы ў Facebook.

Валер Тамілін.
Фота: Белсат

Яне Арабейцы 17 студзеня споўніўся 21 год. Дзяўчына ў зняволенні з 12 лістапада 2020 года. Яе засудзілі на 2,5 года калоніі паводле арт. 342 КК РБ – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх».

Гісторыі
«Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі
2021.01.17 08:53

Да затрымання Яна вучылася на 3 курсе факультэту эстэтычнага выхавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Была сябрам Задзіночання беларускіх студэнтаў, мастачкаю Майстэрні паштовак салідарнасці.

Падтрымаць Яну і павіншаваць са шлюбам можна, напісаўшы на адрас: ПК № 4, 2-і атрад, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў