На дабрачынным арт-аўкцыёне ў Вільні сабралі 8 тысячаў еўра для беларускіх палітвязняў


Аўкцыён праходзіў у віленскай галерэі Саюзу мастакоў Літвы, а таксама ў інтэрнэце. Было прададзена амаль 40 твораў мастацтва. Дабрачынную імпрэзу падтрымала Святлана Ціханоўская, піша Delfi.lt.

У Вільні прайшоў дабрачынны аўкцыён у падтрымку беларускіх палітвязняў.
Фота: Delfi.lt

Усе сабраныя на дабрачынным аўкцыёне сродкі, а гэта 8 тысячаў еўра, пасля аплаты падаткаў пойдуць палітвязням у Беларусі і іхным сем’ям.

«Падтрымка ад мастакоў і знаўцаў мастацтва з’яўляецца сімвалам таго, што злачынствы рэжыму не забытыя, і мы шчыра клапоцімся пра адважных людзей Беларусі, нашых суседзяў, якія змагаюцца за сваю свабоду», – сказала падчас аўкцыёну старшыня Літоўскага мастацкага таварыства Эгле Ганда Багданіене.

Адной з патронак дабрачыннага аўкцыёну стала Святлана Ціханоўская. Яна зазначыла, што беларусы адчуваюць падтрымку літоўцаў.

«Наш дух высокі, таму што мы ведаем, што мы не адны», – зазначыла беларуская лідарка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў