У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным Анджэем Пачобутам


Учора ўвечары, 25 верасня, на Палацы культуры і навукі ў цэнтры Варшавы з’явілася праекцыя з партрэтам Анджэя Пачобута.

Палац культуры і навукі ў цэнтры Варшавы 25 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Акрамя партрэта на будынак былі выведезены словы «Вызваліць Анджэя Пачобута».

Палац культуры і навукі ў цэнтры Варшавы 25 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Палітвязень Анджэй Пачобут, журналіст і грамадскі дзеяч, сябра праўлення незалежнага Саюзу палякаў Беларусі, ужо год застаецца за кратамі праз гэтак званую справу палякаў.

Ранкам 25 сакавіка ў кватэру да Анджэя Пачобута прыйшлі сілавікі. Учынілі ператрус, самога журналіста затрымалі і даставілі ў Менск, у СІЗА на Валадарскага. Яго вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), гэтак жа як і старшыню Саюзу палякаў Анджэліку Борыс ды іншых асобаў. У канцы жніўня Пачобуту працягнулі ўтрыманне пад вартай на тры месяцы.

Артыкулы
«Я не магу прасіць аб памілаванні, бо сын ні ў чым не вінаваты». Як бацькі Анджэя Пачобута чакаюць яго на волі
2021.06.23 20:05

Палітычны зняволены Анджэй Пачобут атрымаў ужо тры ліста ад Юрыя Васкрасенскага, але адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Аднак Васкрасенскі заяўляе, што ўсё роўна будзе дамагацца вызвалення Пачобута.

Пачобут на гэта адказаў, што не ўпаўнаважваў нікога такім чынам дзейнічаць у ягонай справе, у тым ліку Васкрасенскага.

Артыкулы
У Беластоку праходзіць акцыя салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі палякамі
2021.09.25 14:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў