Пайшоў з жыцця беларускі паэт Алесь Разанаў

Паэт Алесь Разанаў. Фота: nlb.by

Літаратару было 73 гады.

«Памёр вялікі чалавек, гарачы патрыёт, геніяльны паэт і філосаф, імя якога ўжо ўпісанае залатымі літарамі ў нашую гісторыю. Гэта каласальная страта для Беларусі. Мы яшчэ доўга будзем асвойваць і асэнсоўваць плён ягонай творчасці. Спадчына, якую ён пакінуў, – гэта наш нацыянальны набытак. Бывай, дарагі дружа!» – паведамляецца на старонцы выдавецтва «Тэхналогія».

У пачатку 1970-ых Разанаў быў звычайным вясковым настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней працаваў у газетах і часопісах, стаў сябрам Саюзу пісьменнікаў СССР, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру. Стаў аўтарам 24 кніг.

Акрамя напісання вершаў і паэмаў, Алесь Разанаў перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моваў. Сярод апошніх пераклаў п’есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» і раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы».

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны