Групу з 30 працаўнікоў агенцтва Еўразвязу па бяспецы вонкавых межаў (Frontex) накіруюць на ўзмацненне аховы літоўскай мяжы з Беларуссю ад нелегальных мігрантаў. Пра гэта паведамляе МУС Літвы.
Дырэктар Frontex Фабрыс Леджэры мае намер у ліпені наведаць Літву, каб вывучыць сітуацыю на месцы. Леджэры заявіў, што агенцтва па бяспецы дапаможа Літве ў ахове мяжы і вяртанні нелегальных мігрантаў.
«Мы імкнемся аказваць падтрымку Літве – гэта праява еўрапейскай салідарнасці», – сказаў кіраўнік Frontex.
Неўзабаве 30 працаўнікоў Frontex прыбудуць у Літву, каб дапамагчы літоўскім памежнікам у ахове мяжы з Беларуссю.
МУС Літвы адзначае, што памежнікам на беларускім участку мяжы таксама дапамагаюць Служба грамадскай бяспекі і Саюз стралкоў Літвы.
Паводле МУС, усяго ў Літву праз беларускую мяжу сёлета спрабавалі ўехаць 508 нелегальных мігрантаў – гэта ўдвая больш больш, чым у апошнія тры гады (2018, 2019, 2020) разам узятых.
ІІ belsat.eu