Польскія памежнікі паведамілі пра стрэлы з беларускага боку


Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ўначы з 25 на 26 студзеня на ўчастку Чарэмша беларускія памежнікі, пабачыўшы польскія патрулі, некалькі разоў стралялі з даўгаствольнай зброі.

24 студзеня кіраўнік Памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо пасля прыёму ў Лукашэнкі заявіў, што «кожны памежны канфлікт пачынаецца з дробязяў».

«Бяспека нашых межаў будзе захаваная любым спосабам. Сілы і сродкі на гэта ў нас ёсць», – заявіў Анатоль Лапо.

Таксама Памежная ахова Польшчы паведаміла, што за мінулыя содні польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перайсці 12 асобаў – грамадзянаў Лівану, Іраку і Сірыі.

У сярэдзіне студзеня афіцыйнае беларускае тэлебачанне паведамляла пра 500 мігрантаў, якія заставаліся ў транспартна-лагістычным цэнтры ў «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы. У лістападзе 2020 года ўлады Беларусі казалі пра 7 тысяч чалавек у Беларусі (з якіх 2 тысячы ў «Брузгах»), польскія – пра 13–14 тысячаў чалавек, украінскія – пра прыкладна 16 тысяч чалавек. Польшча, Літва і Латвія з таго часу не прымалі значных колькасцяў мігрантаў да сябе, але некаторых парушальнікаў памежнага рэжыму затрымлівалі.

З таго часу Беларусь на самалётах пакінулі каля 4 тысяч мігрантаў.

Hавiны
БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?
2022.01.18 10:59

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў