У Горадні затрымалі дырэктара студыі ўэб-дызайну «Iквадарт» Глеба Койпіша


Паводле інфармацыі belsat.eu, сёння цягам некалькіх гадзінаў у офісе студыі на вуліцы Будзёнага адбываўся ператрус, сведкі кажуць пра сілавікоў у камуфляжы.

Імаверна, дзверы ў сядзібу студыі былі ўзламаныя. Якое ведамства праводзіла ператрус, пакуль не вядома. Глеб Койпіш паспеў напісаць на старонцы ў Фэйсбуку толькі адно слова: «Прыйшлі».

Праз некалькі гадзінаў сілавікі сышлі з тэхнікай і дакументамі. Глеба Койпіша вывелі ў кайданках.

Сябры і знаёмыя затрыманага звязваюць сённяшнія падзеі з кампаніяй палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Глебу Койпішу 35 гадоў, выхоўвае з жонкай двух дзетак. Займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, беларускамоўны. Ягоная студыя «Іквадарт» працуе з 2004 года, рабіла шмат дабрачынных праектаў. У прыватнасці, студыя дапамагла стварыць сайт Фонду Паўла Шарамета.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў