Шасцёра працаўнікоў «Горадня-Азоту» застаюцца пад вартай, паведамляе «Радыё Свабода». Для іх прынялі перадачы, некаторыя пабачыліся з адвакатам.
Затрыманні працаўнікоў, якія цягам году далучаліся да страйку, прайшлі на «Горадня-Азоце» з 19 па 23 верасня.
Чацвярых працаўнікоў «Азоту» адпусцілі пасля затрымання. Гэта Рыгор і Арцём Рубаны, Дзмітрый Ільюшчанка, Аляксей Сідар. Яны пад падпіскай аб неразгалошванні.
На волю не выйшлі:
Як паведаміла «Свабодзе» крыніца з «Азоту», усіх перавялі ў СІЗА КДБ. Цяпер заключаюць дамовы з адвакатамі, якія адразу знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сваякі затрыманых паехалі ў Менск, каб перадаць затрыманым перадачы.
Абвінавачванні пакуль не прад’явілі. Прычына затрымання «азотаўцаў» невядомая.
Адначасова з «азотаўцамі» затрымалі працаўнікоў БМЗ у Жлобіне Аляксандра Гашнікава, Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль (былая работніца), супрацоўнікаў Беларускай чыгункі Ганну Аблаб і Сяргея Дзюбу, працаўніка МТЗ Дзмітрыя Колбіка. Амаль усе яны таксама ў «амерыканцы», за выключэннем Елісеева – ён у СІЗА Гомля, і Колбіка – ён на «Валадарцы».
ГГ, belsat.eu