Сваякі палітвязняў просяць Папу Рымскага паспрыяць вызваленню іх блізкіх


Родныя беларускіх палітзняволены аб’ядналіся ў ініцыятыву «Вызваленне 2020» і напісалі ліст Папу Рымскаму Францішку, паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтары ліста пішуць пра ««жахлівы гвалт і несправядлівасць, якія дзеюцца ў дачыненні да грамадзянаў нашай краіны, да нашых блізкіх».

«У турмах Беларусі апынуліся тысячы грамадзянаў толькі за тое, што яны адстойвалі сваё права жыць у дэмакратычнай вольнай краіне, процідзейнічалі гвалту і злачынствам рэжыму. У зняволенні апынуліся непаўналетнія, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі», – распавядаюць Папу Францішку сваякі палітвязняў.

Сябры ініцыятывы «Вызваленне-20202» падкрэсліваюць, што людзей за кратамі ў Беларусі катуюць, пазбаўляюць самага неабходнага, утрымліваюць у нечалавечых умовах, пазбаўляюць лістоў.

Таксама падпісанты пералічваюць людзей, якія маюць сур’ёзныя хваробы, іх жыццё ў небяспецы. Сярод іх:

  • Ксенія Луцкіна,
  • Аляксей Раманаў,
  • Мікіта Залатароў,
  • Дзмітрый Гопта,
  • Аляксей Губіч,
  • Уладзімер Гундар,
  • Андрэй Скурко
  • і яшчэ як мінімум 10 чалавек.

«Мы просім Вашай дапамогі для гэтых людзей. Ваш аўтарытэт, аўтарытэт Каталіцкай царквы можа дапамагчы ў іх вызваленні і выратаванні іх жыцця, – звяртаюцца аўтары ліста. – Мы, родныя беларускіх палітвязняў, просім вас – памаліцеся за іх і ўзвысьце свой голас супраць беззаконня, якое робіцца ў Беларусі. Дапамажыце выратаваць нашых блізкіх! Просім Вас, маліцеся за Беларусь!»

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў