Чыноўнікі і Лукашэнка падманулі берасцейцаў: акумулятарны завод пачаў працу


Завод АКБ у Берасці.
Фота: belsat.eu

24 сакавіка група праціўнікаў акумулятарнага заводу пад Берасцем схадзіла на сустрэчы з чыноўнікамі. У прыватнасці, яны сустрэліся з кіраўніцтвам Берасцейскага райвыканкаму і абласнога савету дэпутатаў.

Сустрэчы не далі плёну, чыноўнікі заявілі, што для рэферэндуму няма падставаў, і што гэта не мэтазгодна. Хоць летам мінулага года падчас візіту ў Берасце Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што лёс заводу на мясцовым рэферэндуме вызначаць жыхары рэгіёну.

– У снежні мінулага года чыноўнікі прынялі рашэнне запусціць акумулятарны завод, а на думку берасцейцаў і жыхароў Берасцейскага раёну не звяртаць увагі, і з 13 сакавіка шкоднае прадпрыемства фактычна і юрыдычна працуе. Але праціўнікі заводу не спыняюць сваёй працы, – сказаў у размове з «Белсатам» праваабаронца Раман Кісляк.

Амаль тры гады людзі пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, а пасля прэзідэнцкіх выбараў гэты пратэст быў фактычна задушаны. Аднак актывісты не трацяць надзеі спыніць працу шкоднага на іхную думку прадпрыемства.

Аб’ектыў
Лукашэнка схлусіў берасцейцам: рэферэндума ў справе акумулятарнага заводу не будзе
2021.03.16 22:18

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў