Суд над палітвязнем Аляксандрам Васілевічам закрылі. У чым яго вінавацяць, так і не вядома


Толькі на судзе магло дакладна стаць вядома, у чым канкрэтна вінавацяць заснавальніка Галерэі «Ў», суўладальніка рэкламных агенцтваў «Vondel / Hepta», выданняў Kyky.org і «The Village Беларусь». Ён правёў у СІЗА 17 месяцаў.

Аляксандр Васілевіч.
Фота: Надя Зеленкова / Facebook

У судзе Савецкага раёну Менску 24 студзеня пачаўся суд над палітычным зняволеным Аляксандрам Васілевічам. Яго вінавацяць ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў у буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК РБ), але падрабязнасцяў справы да суда не раскрывалі ні родныя, сябры і адвакат (праз падпіску аб неразгалошванні), ні сілавікі, ні дзяржаўныя медыі. Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі ад 3 да 7 гадоў, магчымыя штраф і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю.

Слухач з судовай залы паведаміў «Медыязоне», што пракурор хадайнічаў аб закрыцці суда, а суддзя Марына Фёдарава пагадзілася.

Артыкулы
Праз 17 месяцаў СІЗА будуць судзіць Аляксандра Васілевіча. Вось што вядома
2022.01.23 16:00

47-гадовы прадпрымальнік Аляксандр Васілевіч – заснавальнік модных сярод інтэлігенцыі менскіх Галерэі «Ў» і бару «Ў», суўладальнік групы рэкламных агенцтваў «Vondel / Hepta», выдавец і суўладальнік выданняў Kyky.org і «The Village Беларусь». У час выбараў 2020 года быў валанцёрам штабу Віктара Бабарыкі.

Hавiны
Рэдакцыя KYKY, якая працуе ў выгнанні, прапануе крэатыўны мэрч і просіць аб падтрымцы
2021.03.17 18:52

Васілевіча затрымалі ў справе аб падатках 27 жніўня 2020 года пасля ператрусу і допыту, дапыталі таксама ягоную цяжарную жонку. Тады сілавікі прыходзілі да ўсіх, хто звязаны з Галерэяй «Ў», Kyky.org і «The Village», рэкламнымі агенцтвамі «Vonda / Heptel». Але за месяц да таго пакаралі 14-дзённым арыштам за тое, што ён спрабаваў падаць у Камітэт дзяржаўнай бяспекі хадайніцтва аб асабістым паручальніцтве за Віктара Бабарыку (фармальна – за тое, што нібыта мітынгаваў перад будынкам КДБ і крычаў «Свабоду Бабарыку!», хоць затрымалі яго ў самім будынку). Праваабарончая супольнасць лічыць пераслед Васілевіча палітычным, ён прызнаны палітвязнем.

Артыкулы
Палітвязень Васілевіч напісаў кнігу казак. Яе раздаюць для бясплатнага друку
2021.09.14 21:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў