Міністэрства энергетыкі: Сховішча для радыеактыўных адкідаў спатрэбіцца ў Беларусі ўжо да 2030-га


У сховішчы будуць захоўвацца адкіды як БелАЭС, так і іншых вытворцаў, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства энергетыкі.

Пра патрэбу ў сховішчы для радыеактыўных адкідаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч распавёў журналістам пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.

«Будуць вывучаныя сусветныя тэхналогіі, найлепшыя з іх будуць выкарыстоўвацца падчас будоўлі аб’ектаў», – зазначыў міністр.

Для вызначэння месца для сховішча правядзе комплексную працу ў тым ліку новы дэпартамент, што плануюць стварыць у Міністэрстве энергетыкі, з прыцягненнем адмыслоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук, сказаў Віктар Каранкевіч.

22 ліпеня на нарадзе Савету Міністраў і Аляксандра Лукашэнкі было агучана, што ў хуткім часе ў Беларусі ўвядуць у эксплуатацыю другі энергаблок АЭС.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў