У Беларусі ў 2020 годзе 99,7 % прысудаў былі абвінаваўчымі


Вярхоўны Суд апублікаваў статыстыку судовых рашэнняў у крымінальных справах за 2020 год.

Агулам летась беларускія суды разгледзелі 32 010 крымінальных справаў, паводле якіх былі асуджаныя 34 572 чалавекі. Апраўдальных прысудаў было вынесена толькі 93 – гэта менш за 0,3 %.

Сярод 34 572 асуджаных 7750 былі пакараныя пазбаўленнем волі, трое – пажыццёвым зняволеннем і трое – расстрэлам. 291 чалавек быў асуджаны за забойства. 631 прысуд быў звязаны са злачынствам супраць службовых інтарэсаў. У тым ліку 56 чалавек пакаралі за злоўжыванне паўнамоцтвамі, 233 – за атрыманне і 152 – за даванне хабараў.

Як адзначае TUT.by, з 2016 года штогадовая колькасць асуджаных у Беларусі скарацілася больш чым на 10 000 чалавек. Так, у 2016 годзе абвінаваўчыя прысуды былі вынесеныя ў дачыненні 44 770 чалавек, у 2017-м – 43 135, у 2018-м – 40 612, у 2019-м – 38 726, у 2020-м – 34 572 чалавек. Пры гэтым доля апраўдальных выракаў – стабільна на ўзроўні 0,2–0,3 %.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў