За ўдзел у мірным пратэсце, штуршок міліцыянта і негатыўную ацэнку Лукашэнкі – 3 гады зняволення


Суддзя Рэчыцкага раёну Марына Кацуба прызнала жыхара Рэчыцы Канстанціна Міхальцова вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзіла яго на 3 гады зняволення, піша «Палеская Вясна».

23-гадовага жыхара Рэчыцы Канстанціна Міхальцова пачалі судзіць 19 жніўня за падзеі вечара 9 жніўня мінулага года. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён выходзіў на праезную частку вуліцы Чапаева і нібыта замінаў транспартаваму руху. Акрамя таго, ён перашкаджаў міліцыянтам затрымліваць людзей. А калі сілавікі схапілі Міхальцова, то ён нібыта штурхнуў міліцыянта.

Таксама Канстанціна Міхальцова абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі ў каментары ў Telegram-канале.

Суддзя Марына Кацуба прызнала Міхальцова вінаватым у «злачынствах» і прысудзіла яму 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
На прадпрыемстве «Горадня Азот» зноў затрымліваюць рабочых і чальцоў страйкаму
2021.09.22 15:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў