Старшыню БСДП Ігара Барысава асудзілі за непадпарадкаванне сілавікам


Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава асудзілі за непадпарадкаванне сілавікам на 15 содняў арышту. Палітыка забралі 21 сакавіка і трымалі на Акрэсціна, паведамляе ў сваім Facebook Алена Барысава.

Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава затрымалі ўчора. Невядомыя ў масках выцягнулі лідара сацыял-дэмакратаў з аўтамабіля, у якім той ехаў з жонкаю і дзіцём.

Падчас затрымання Ігар Барысаў не супраціўляўся. Але яго даставілі на Акрэсціна.

Толькі сёння родныя даведаліся, што Ігара Барысава будуць судзіць. Яму інкрымінуюць непадпарадкаванне службовай асобе і будуць судзіць паводле адміністратыўнага артыкулу 24.3 (раней 23.4).

Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызнаў Ігара Барысава вінаватым у непадпарадкаванні і арыштаваў яго на 15 содняў.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя падавала заяўку на святкаванне Дня Волі.

Hавiны
Забарона на святкаванне Дня Волі і спроба кантраляваць інтэрнэт. Галоўныя падзеі ў малюнках
2021.03.22 15:06

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў