ЗША і Вялікая Брытанія ўводзяць санкцыі за прызнанне «ЛНР» і «ДНР»


Заходнія краіны асудзілі прызнанне Расеяй прызнанне незалежнасці ўтвораных ва Украіне «ЛНР» і «ДНР» і ўжо пачалі ўводзіць санкцыі за гэта.

Джо Байдэн, прэзідэнт ЗША.
Фота: АР

Гэтак, у адпаведнасці з указам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, забараняюцца новыя інвестыцыі ў «ДНР» ці «ЛНР», імпарт у ЗША з іх ды продаж або пастаўку асобамі з ЗША любых тавараў, паслуг і тэхналогій у гэтыя рэгіёны і гэтак далей.

Мінфіну ЗША даручана падрыхтаваць спіс асобаў, актывы якіх заблакуюць у ЗША і якім забароняць уезд у краіну. У яго павінны трапіць кампаніі, што працуюць на тэрыторыі «ЛНР» і «ДНР», іх кіраўніцтва.

Санкцыі ўводзяцца ў дадатак да меркаванага пакета жорсткіх мераў, падрыхтаваных на выпадак уварвання Расеі ва Украіну.

Абноўлена
Пуцін прызнаў незалежнасць «ЛНР» і «ДНР». Зяленскі склікаў Раду нацыянальнай бяспекі і абароны
2022.02.21 22:23

Між тым прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім паведаміў яму, што Лондан ужо распрацаваў санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічаў у парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, і што гэтыя меры ўступяць у моц 22 лютага. Джонсан заявіў таксама, што будзе разгледзець магчымасць далейшай абарончай падтрымкі Украіны.

Кіраўнікі Еўракамісіі і Еўрапейскай Рады таксама назвалі прызнанне Расеяй «ДНР» і «ЛНР» парушэннем міжнароднага права і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Звяз адрэагуе санкцыямі супраць тых, хто датычны да гэтага незаконнага акту», – адзначаецца ў супольнай заяве.

З асуджэннем дзеянняў Расеі ва Украіне выступілі таксама прадстаўнікі ААН і НАТО, кіраўнікі асобных краінаў (Польшчы, Латвіі, Францыі, Канады, Італіі, Нямеччыны, Грузіі, Малдовы, Даніі, Эстоніі, Аўстрыі і іншых). Падтрымалі незалежнасць «ЛНР» і «ДНР» Сірыя, Нікарагуа, Куба, Венесуэла, непрызнаныя Абхазія і Паўднёвая Асеція, а таксама еменскія хусіты.

Hавiны
«Мы нікому і нічога не аддамо». Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінцаў
2022.02.22 08:16

ПС belsat.eu

Стужка навінаў