Пуцін агучыў межы так званых ЛНР і ДНР


Уладзімір Пуцін заявіў пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Уладзімер Пуцін.
Фота: kremlin.ru

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін распавёў пра межы прызнаных ЛНР і ДНР. Гэтыя межы Пуцін акрэсліў як межы Луганскай і Данецкай абласцей. Гэта можа азначаць пачатак поўнамаштабнай вайны на Данбасе.

Раней расейскі Савет федэрацыі даў дабро на выкарыстанне Узброеных сілаў РФ за межамі краіны «у сувязі з сітуацыяй у Данбасе», паведамляе ТАСС.

Hавiны
Вярхоўная Рада Украіны накіруе прэзідэнту пастанову аб закрыцці межаў з Беларуссю
2022.02.22 19:35

СЛ belsat.eu

 

Стужка навінаў