Замест газу – АЭС, новыя інтэграцыйныя мапы. Пра што Лукашэнка і Пуцін размаўлялі ў Сочы


Лукашэнка і Пуцін у Сочы.
Фота: president.gov.by

Сёння ў Сочы Аляксандр Лукашэнка меў сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. ТАСС прывёў галоўнае з іхнай размовы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за дапамогу беларускай эканоміцы. Паводле ягоных словаў, грошы не былі выкінутыя на вецер. Але ці будуць новыя, невядома, бо гэта, лічыць Пуцін, не галоўнае.

«Аляксандр Рыгоравіч, вы згадалі пра фінансавае падтрыманне. Вы абсалютна маеце рацыю, гэта важна, але далёка не галоўнае. Галоўнае – гэта супольная праца для кааперацыі ў рэальным сектары эканомікі».

Абмеркавалі газавую тэму. Скарачэнне спажывання расейскага газу, сцвярджае Лукашэнка, Беларусь кампенсуе за кошт АЭС у Астраўцы. Да таго ж, у Горадні плануюць пабудаваць другі азотны камбінат.

Закранулі і дарожныя мапы, што датычаць інтэграцыі. У 2019-м іх не падпісалі, бо не знайшлі кансэнсусу ў пытаннях нафты, газу, падатковай палітыкі і адзінай валюты. Але над імі працуюць. Паводле Лукашэнкі, засталося дапрацаваць 6–7 мапаў. Іншыя ўжо гатовыя для падпісання.

Не забыліся і на пандэмію. У лютым і сакавіку Расея паставіць у Беларусь новыя партыі сваёй вакцыны. Яе Лукашэнка назваў найлепшай у свеце. Аднак толькі на ўсходняга суседа краіна не спадзяецца. Лукашэнка анансаваў беларускую вакцыну. І з’явіцца яна нібыта ўжо ўвосень.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў