Еўразвяз рыхтуе новыя індывідуальныя санкцыі супраць Беларусі


Еўразвяз пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі, а таксама захады падтрымання беларускай апазіцыі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па іншаземных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Бурэля.

«У Беларусі мы бачым працяг рэпрэсіяў, таму мы прынялі рашэнне пачаць распрацоўку новых індывідуальных санкцыяў, а таксама захадаў падтрымання грамадзянскай супольнасці», – абвесціў Жузэп Бурэль.

Раней былая кандыдатка на прэзідэнты Святлана Ціханоўская сказала, што лічыць недастатковымі санкцыі Еўропы супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Пад санкцыямі знаходзяцца ўсяго 90 чалавек. Гэта насмешка, і рэжым Лукашэнкі смяецца», – заявіла Ціханоўская.

Hавiны
Ціханоўская назвала недастатковымі санкцыі ЕЗ супраць уладаў Беларусі
2021.02.21 20:25

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў