24-25 верасня ў Вільні з ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету.
Падзея збярэ прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў. Разам з Народным антыкрызісным упраўленнем і Каардынацыйнай радай цягам двух дзён удзельнікі абмяркуюць праекты беларусаў свету і каардынацыю паміж ініцыятывамі і дэмакратычнымі сіламі.
Усе дзеянні і праекты падпарадкуюцца галоўным мэтам:
– Узмацніць дапамогу беларусам унутры краіны;
– Пашырыць эканамічны ціск на рэжым;
– Падтрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня.
Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце: частка дэлегатаў будзе ўдзельнічаць онлайн, а частка – офлайн.
МГ belsat.eu