Святлана Ціханоўская 20 жніўня накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанэт Елэн. Пра гэта паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
У гэтых лістах Ціханоўская заклікала забараніць рэжыму доступ да сродкаў SDR (Спецыяльныя правы пазычання – рэзервавы плацежны сродак МВФ), у тым ліку замарозіць абмен у свабодна канвертоўныя валюты, пакуль у Беларусі не будуць праведзены новыя свабодныя выбары.
Ціханоўская і яе паплечнікі лічаць, што сродкі, прызначаныя для народу, пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. Палітык адзначыла, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі з кожным днём пагаршаюць і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, і новыя пераводы не павінны дапамагчы яму працягнуць час утрымання ўлады.
ІІ belsat.eu