«Не чакаючы вайсковага нападу». У Літве прапанавалі ЕЗ абмеркаваць санкцыі супраць Менску і Масквы


Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў пра неабходнасць санкцыяў супраць уладаў Беларусі за тое, што яны спрыяюць агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе DELFI.

Міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс.
Фота: armradio.am

«Беларусь дапускае выкарыстанне сваёй тэрыторыі для ваенных дзеянняў Расеі, гэтак жа мы павінны гаварыць аб санкцыях супраць беларускага рэжыму», – заявіў кіраўнік літоўскага МЗС.

Паводле яго, рашэнне пакінуць пасля вучэнняў на беларускай тэрыторыі расейскія войскі – «гэта вельмі марудная акупацыя тэрыторыі і дзяржавы Беларусь».

Агулам, на думку літоўскага міністра, Украіна ўжо падверглася нападу без уварвання расейскіх узброеных сілаў, таму Еўрапейскі Звяз павінен пачаць абмяркоўваць санкцыі за гэта ў дачыненні да Масквы і Менску, «не чакаючы вайсковага нападу».

Hавiны
У Беларусі расейскія войскі ўжо за 1 км ад мяжы з Украінай
2022.02.21 15:58

ПС belsat.eu

Стужка навінаў