Польскія памежнікі выратавалі васьмярых мігрантаў, якія трапілі ў багну каля мяжы


Польскія спецслужбоўцы выратавалі васьмярых мігрантаў, якія трапілі ў багну паблізу ракі Супрасьль каля польска-беларускай мяжы, паведамляюць памежнікі Польшчы.

Памежнікі Польшчы супольна з выратавальнікамі і паліцыянтамі выратавалі мігрантаў, якія, пераходзячы беларуска-польскую мяжу, трапілі ў багну ў разліве ракі Супрасьль. Мігранты былі знясіленыя і змучаныя, сярод іх было 5 мужчынаў і 3 жанчыны. Сем асобаў трапілі ў больніцу. Адна асоба засталася пад апекаю памежнікаў.

Напярэдадні памежная служба Польшчы паведаміла, што каля мяжы спецслужбоўцы выявілі целы трох асобаў. Цяпер гэтай справай займаецца пракуратура.

Hавiны
СК паведамляе пра труп жанчыны на беларуска-польскай мяжы. Польскі бок кажа пра тры знойдзеныя целы
2021.09.19 21:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў