Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас адзначыў у інтэрвʼю «Delfi», што Аляксандр Лукашэнка сам трапіў у тую міграцыйную пастку, якую рыхтаваў для Еўразвязу.
Паводле міністра, пасля таго як Літва пастанавіла вяртаць мігрантаў з трэціх краінаў у Беларусь, сітуацыя на літоўскай мяжы стабілізавалася.
«Цяпер нашыя інстытуцыі займаюцца тымі нелегальнымі мігрантамі, якія жывуць у Літве. То бок нам трэба вызначыцца з іхным далейшым перабываннем, міграцыйная служба афармляе дакументы, правярае іх, праходзяць усе прадугледжаныя для такой сітуацыі працэдуры.
А вось з боку Беларусі я б не сказаў, што там сітуацыя стабілізавалася, бо некалькі тысячаў – каля 4-5 – дасюль блукаюць па лясах Заходняй Беларусі, жывуць у гатэлях, іхныя грошы, як мы ведаем, заканчваюцца. Беларускі бок прымусова – супрацоўнікі праваахоўных органаў – вязуць іх на мяжу, прымушаюць пераходзіць літоўскую мяжу. Мы, вядома, гэтага не дазваляем. Але, у любым выпадку, мы бачым, што ў тую пастку, якую Лукашэнка рыхтаваў краінам Еўразвязу, трапіў ён сам. Што будзе з гэтымі людзьмі, у якой сітуацыі яны апынуцца?» – распавёў Анушаўскас.
ІІ belsat.eu