Лукашэнка хоча перастаць прымаць украінскія самалёты, якія не лятаюць у Беларусь ужо амаль месяц


Аляксандр Лукашэнка вырашыў адказаць на закрыццё Кіевам паветранай прасторы Украіны для беларускіх самалётаў.

Наведваючы 19 чэрвеня ў Менску 2-ю дзіцячую клінічную больніцу, Лукашэнка заявіў:

«Раз Украіна закрыла нам пралёт, то мы з Украіны не будзем проста прымаць самалёты», – перадае «Пул Первого».

Hавiны
Украіна таксама закрыла Беларусі паветраную прастору. «Белавія» шукае новы шлях на поўдзень
2021.05.28 18:59

Нагадаем, што Украіна яшчэ з 26 траўня прыпыніла авіязлучэнне з Беларуссю. У прыватнасці, украінскім кампаніям і самалётам было забаронена лятаць у паветранай прасторы Беларусі.

А ад 29 траўня Украіна ўзмацніла «паветраныя санкцыі» супраць афіцыйнага Менску. Цяпер быў забаронены і транзітны палёт беларускіх самалётаў ва ўкраінскім небе.

Усё гэта стала адказам на прымусовую пасадку ў Менску рэйсу Афіны-Вільня, на якім ляцеў блогер Раман Пратасевіч.

Hавiны
Міністр МЗС Украіны: Лукашэнку будзе балюча
2021.06.04 17:24

МГ belsat.eu

Стужка навінаў