У Віцебску і Стоўбцах вынеслі прысуды за допісы ў сацсетках пра Карпянкова і Лукашэнку


42-гадовага мужчыну прысудзілі да 1,5 года «хіміі», а 30-гадовую жанчыну – да 2 гадоў.

Як паведамляе Генпракуратура, 42-гадоваму жыхару Віцебску інкрымінавалі публічную абразу прадстаўніка ўлады. Следства сцвярджае, што 16 студзеня 2021 года мужчына са сваёй старонцы «УКантакце» пакінуў «абразлівы каментар» да публікацыі, прысвечанай намесніку міністра ўнутраных справаў, экс-кіраўніку ГУБАЗіКу Мікалаю Карпянкову.

За гэта Першамайскі раённы суд Віцебску пакараў мужчыну абмежаваннем волі на 1,5 года з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

А ў Стаўбцоўскім раёне 30-гадовая жанчына атрымала 2 гады «хіміі» за допіс пра Аляксандра Лукашэнку «УКантакце». Як сцвярджае Генпракуратура, абвінавачаная 15 лістапада 2020 года размясціла каментар на старонцы былой калегі, у якім абразіла Лукашэнку. Следства прыйшло да высновы, што такі допіс «супярэчыў агульначалавечай маралі».

Hавiны
Лукашэнка: Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага, ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук
2020.10.30 14:44

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня распачалі больш чым 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генпракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш як 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

354 чалавекі на дзень 19 красавіка прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Hавiны
Тэлеканал «CNN» апублікаваў расследаванне пра беззаконні і гвалт у Беларусі
2021.03.22 19:12

 

Стужка навінаў