«Amnesty International» заклікае ўлады Беларусі вызваліць няпоўнагадовага хлопца, якога асудзілі да 5 гадоў калоніі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заклікае ўлады Беларусі вызваліць 17-гадовага Мікіту Залатарова, якога несправядліва асудзілі да 5 гадоў калоніі.

Праваабаронцы «Amnesty International» адзначаюць, што 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі 22 лютага года да 5 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі. Юнака судзілі за тое, што ён нібыта кінуў кактэйль Молатава пад ногі двум амапаўцам, і за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Апеляцыю ў справе Мікіты разгледзяць 23 красавіка.

Міхаіл Залатароў, бацька 17-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова, паказвае фота сына. Гомель, Беларусь. 8 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

«Amnesty International» адзначае, што пасля затрымання няпоўнагадовага хлопца катавалі, выкарыстоўвалі электрашокер. Міліцыянты ладзілі допыты без адваката або дарослага законнага прадстаўніка падлетка. У папярэднім зняволенні Мікіту трымалі больш за шэсць месяцаў, а цяпер ён у адзіночнай камеры: гэта парушэнне стандартаў у галіне правоў чалавека, якія датычаць абыходжання з дзецьмі, што ўтрымліваюцца пад вартай. Да ўсяго гэтага Мікіта Залатароў пакутуе на эпілепсію.

«Amnesty International» заклікае ўлады Беларусі вызваліць Мікіту неадкладна, не чакаючы разгляду апеляцыі ў ягонай справе.

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51
Мaю прaвa
Ахоўнік СІЗА сказаў: «Ты палітычны, ты тут здохнеш!»
2021.03.19 19:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў