ААН: Больш за 23 % украінцаў пакінулі свае дамы праз уцёкі ад вайны


Амаль 6,5 млн украінцаў мусілі пакінуць свае дамы ў межах Украіны, бо ўцякалі ад вайны. Яшчэ 3,3 млн выехалі за мяжу ад 24 лютага, паведамляе ААН у сваёй справаздачы.

Пашкоджаныя жылыя будынкі ў выніку абстрэлу ў Падольскім раёне ўкраінскай сталіцы. Прынамсі адна асоба была забітая і 19 атрымалі раненні. Кіеў, Украіна. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: МБ / Белсат

Агулам колькасць унутрана перамешчаных асобаў і тых, хто ўцёк у іншыя краіны, складае амаль 9,8 млн, то бок больш за 23 % насельніцтва краіны.

Паводле звестак Управы вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека, уварванне РФ ва Украіну прывяло да 2149 ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва, сярод іх – 816 забітых.

Імаверна, рэальная колькасць ахвяраў вышэйшая – на тэрыторыі Украіны працягваюцца жорсткія сутыкненні. Пагаршаецца сітуацыя ў Марыупалі. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра больш як 2350 забітых. Але сапраўдная колькасць ахвяраў можа быць удвая большаю, мяркуюць у ААН.

Hавiны
«Я быццам гляджу фільм пра вайну 1941 года». Украінцы распавядаюць пра паводзіны расейскіх акупантаў
2022.03.18 18:16

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў