«Выходзьце на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне». Павел Латушка звярнуўся да беларусаў да Дня Волі


Пратэст каля Купалаўскага тэатру. Дырэктар тэатру Павел Латушка. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся «да ўсіх беларусаў, чые сэрцы патрабуюць пераменаў».

«25 сакавіка, у Дзень Волі, выходзьце на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў па ўсёй краіне. Пакажыце, што нашая воля мацнейшая за страх», – сказаў кіраўнік НАУ.

Паводле яго, нельга «маўчаць, пакуль у турмах – сотні нявінных людзей, пакуль сотні тысячаў зазнаюць рэпрэсіі, звальненні, застаюцца ў вымушанай эміграцыі».

«25 сакавіка ўва ўсёй краіне мы пачынаем пратэставую вясну – вясну нашага вызвалення! Мы абвяшчаем акцыю «Пульс нашай волі», – заявіў Павел Латушка.

«Пульс нашай волі» будзе складацца з рыхтавання да Дня Волі беларускіх двароў і вулічных акцыяў, якія пройдуць 25 сакавіка. Падрабязнасці першага этапу кіраўнік НАУ паабяцаў агучыць бліжэйшым часам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў