Лукашэнка і Пуцін паўдзельнічалі ў вайсковых вучэннях, дзе адпрацоўвалася ўжыванне ядравай зброі


Уладзімір Пуцін даў старт вучэнням стратэгічных сіл з пускамі балістычных ракет, перадае РІА Навіны словы прэс-сакратара расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik.by

Паводле міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, на вучэннях адпрацоўвалася выкарыстоўванне ядравай зброі.

Напярэдадні аб гэтых вайсковых манёўрах гаварыў Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам у Маскве ён заявіў:

«Мы пагаворым аб рэгіянальнай сітуацыі, ацэнім, як ідзе ваеннае супрацоўніцтва – зараз актыўная фаза ваенных вучэнняў. Разам нават паўдзельнічаем у адным з сур’ёзных мерапрыемстваў».

17 лютага падчас наведвання палігону «Асіповіцкі» Лукашэнка фактычна абверг Міністра замежных справаў Уладзіміра Макея, які заявіў, што пасля вайсковых вучэнняў усе расейскія салдаты пакінуць тэрыторыю Беларусі. Паводле словаў Лукашэнкі, яны будуць у Беларусі «колькі трэба».

«Як мы прымем заўтра рашэнне з Пуціным, так і будзе», – дадаў ён.

Аб’ектыў
Калі расейскія войскі сыдуць з Беларусі?
2022.02.17 22:08

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў