Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі (неканчаткова) чатырох адвакатаў. Сярод іх – абаронца Калеснікавай


Кваліфікацыйная камісія пры Міністэрстве юстыцыі спыніла дзейнасць ліцэнзіяў адвакатаў Канстанціна Міхеля, Міхаіла Кірылюка, Максіма Конана, а таксама Людмілы Казак, паведамляе «Медиазона».

Абгрунтаванне гэтага рашэння невядомае. Падставаю для разгляду пытання пра Канстанціна Міхеля стаўся ягоны адміністратыўны арышт (14 содняў) паводле артыкулу 23.34 у лістападзе 2020 года. Такая ж сітуацыя ў Максіма Конана: у кастрычніку ён адседзеў 12 содняў. А ў выпадку з Людмілай Казак, адвакаткаю Марыі Калеснікавай, фармальнаю нагодаю сталася адміністратыўная справа паводле артыкулу 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы»).

Hавiны
Адвакатку Калеснікавай хочуць пазбавіць ліцэнзіі за «непадпарадкаванне» сілавікам
2021.02.15 10:40

Сябра Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк цяпер не ў Беларусі, ягоныя інтарэсы на паседжанні камісіі рэпрэзентаваў Сяргей Зікрацкі. Ліцэнзію адваката пастанавілі спыніць праз «некарэктныя выразы ў дачыненні прадстаўнікоў дзяржаўных органаў».

Канчатковае рашэнне калегія Міністэрства юстыцыі зацвердзіць у пачатку наступнага тыдня. Пакуль адвакаты яшчэ маюць права займацца сваёй дзейнасцю.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў