За «відэазапісы пабуджальнага характару» журналісту і футбалісту далі 2 гады калоніі


Журналісту і футбалісту Аляксандру Івуліну 19 студзеня прысудзілі 2 гады калоніі. Менавіта столькі, колькі і запытваў пракурор. Пра гэта паведамляе «Медиазона. Беларусь».

Журналіст Аляксандр Івулін на акцыі пратэсту ў Менску, Беларусь .
Фота: tribuna.com

Івуліна, такім чынам, прызналі вінаватым у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх».

Вырак выносіў суддзя Сяргей Шаціла, які раней, сярод іншага, асудзіў на 2,5 года грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ.

Артыкулы
Пракурор патрабуе 2 гады калоніі для Аляксандра Івуліна. Прысуд агучаць 19 студзеня а 16-й
2022.01.19 11:53

Аляксандр Івулін – спартовы журналіст выдання Tribuna, аўтар праекту «ЧестнОК», футбаліст клубу «Крумкачы». Яго затрымалі 3 ліпеня 2021 года разам з ягоным калегам Яраславам Пісарэнкам. У іхнай кватэры правялі ператрус, а пазней адвезлі журналістаў на Акрэсціна.

Паводле следства, 23 жніўня і 27 верасня 2020 года Івулін разам з іншымі людзьмі «рухаўся па праезнай частцы праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску, блакуючы і перагароджваючы шлях аўтамабілям».

Акрамя таго, журналіст нібыта размяшчаў на YouTube «відэазапісы пабуджальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай улады». Абвінавачанне лічыць, што сваімі дзеяннямі Івулін арганізаваў групу грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах са жніўня 2020 года да сакавіка 2021 года.

Артыкулы
«Я быў адзінай крыніцай падтрымкі для бацькоў і брата-інваліда». Апошняе слова Аляксандра Івуліна
2022.01.19 16:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў