Польская пракуратура завяла крымінальную справу на вайскоўца, які збег у Беларусь


Пракуратура ў Беластоку распачала расследаванне па факце дэзерцірства польскага вайскоўца ў Беларусь. Пракуроры могуць звярнуцца ў суд з тым, каб вайскоўца ўзяць пад варту, паведамляе агенцыя ПАП.

Эміль Чэчка і Ксенія Лебедзева. Скрыншот з відэа АТН / YouTube

Згодна з польскім заканадаўствам, вайсковец, які ўцякае за мяжу падчас нясення вайсковай службы, можа быць пакараны на 10 гадоў зняволення. Паводле гэтага, пракуратура ў Беластоку распачала крымінальную справу і складае зварот у суд з заявай аб арышце і вышуку дэзерціра.

Намеснік па вайсковых справах пракурора Беластоцкай-Паўночнай акругі палкоўнік Радаслаў Вішэнко распавёў, што следства цяпер збірае доказы ў гэтай справе.

«Захады ладзіліся па месцы жыхарства вайскоўца, былі вынятыя носьбіты інфармацыі. Гэта будзе прадметам вывучэння, ці гэта спланаванае дэзерцірства, ці гэта быў такі парыў», – кажа пракурор.

Пракурор таксама дадаў, што абвінавачанне не выключае хадайніцтва аб заключэнні пад варту абвінавачанага. Перад вынясеннем рашэння (аб магчымым часовым утрыманні пад вартай) суд павінен мець у сваім распараджэнні – прадстаўленыя следствам – доказы, на падставе якіх ён можа вынесці такое рашэнне.

Меркаванні
Шараговец Чэчка. Факты і міфы
2021.12.18 14:19

Польшча пацвердзіла факт знікнення жаўнера 11-га артылерыйскага палка. Прадстаўнікі вайсковай часткі Эміля Чэчкі ахарактарызавалі дэзертыра як праблемнага, да канца ягонай службы заставалася некалькі дзён.

Польскі міністр абароны Марыуш Блашчак напісаў у Twitter, што зніклы вайсковец меў праблемы з законам і звольніўся з арміі. Паводле Блашчака, гэты жаўнер наогул не павінен быў быць скіраваны несці службу на мяжы.

Афіцыйна ўлады Беларусі заяўляюць, што Эміль Чэчка папрасіў палітычнага прытулку нібыта на знак пратэсту супраць палітыкі Польшчы ў міграцыйным крызісе і жорсткага абыходжання з уцекачамі. На дзяржаўным тэлебачанні паказалі размову з гэтым вайскоўцам.

Hавiны
«Смажыў каўбасу на вогнішчы». БТ паказала дзіўны фрагмент размовы з польскім дэзерцірам
2021.12.17 16:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў