Эвакуацыйны рэйс з Менску ў Багдад адбудзецца 18 лістапада. Вярнуцца дамоў хочуць 325 іракцаў


Колькасць грамадзянаў Іраку, якія выказалі жаданне вярнуцца з Беларусі на радзіму, павялічылася да 325 чалавек, піша Reform.by са спасылкаю на каментар афіцыйнага прадстаўніка іракскага МЗС Ахмада ас-Сахафа інфармацыйнаму агенцтву «Ina».

Першы эвакуацыйны рэйс маршрутам Менск – Эрбіль – Багдад адбудзецца 18 лістапада. У раскладзе менскага аэрапорту ён указаны як рэйс ІА271 авіякампаніі «Iraqi Airways».

Аб’ектыў
У мігрантаў – два шляхі: Беларусь або Ірак
2021.11.17 21:45

«Міністэрства замежных справаў Іраку каардынуе дзеянні з нацыянальнымі ўладамі, каб зрабіць эвакуацыйную паездку паспяховай. Дыпламатычныя групы ў Беларусі працуюць бесперапынна», – заявіў прадстаўнік МЗС Іраку.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў