ГУБАЗіК: трэба пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія «працуюць з-за мяжы ў інтарэсах заходніх краінаў»


Начальнік аддзелу ГУБАЗіК МУС Вячаслаў Арлоўскі выказаў прапанову дапоўніць сёлетнія змены ў закон аб грамадзянстве, якія ўступілі ў сілу ў чэрвені.

Вячаслаў Арлоўскі.
Фота: скрыншот з відэа/CTV.BY

Змяненні ў беларускі закон аб грамадзянстве былі ініцыяваныя МУС і датычылі асобаў, якія набылі грамадзянства, а не атрымалі яго па праву нараджэння. Такіх асобаў цяпер могуць пазбавіць грамадзянства ў выпадку, калі яны рашэннем суду прызнаныя вінаватымі ў экстрэмісцкіх, тэрарыстычных злачынствах, альбо такіх, якія прычыняюць шкоду інтарэсам Беларусі.

Вячаслаў Арлоўскі лічыць, што закон трэба дапрацаваць.

«Людзі, якія збеглі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёння працуюць у інтарэсах заходніх краінаў, не павінны мець права называцца беларусамі, – кажа прадстаўнік ГУБАЗіК. – Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх? У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у свабодным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы».

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў