Хворага на рак палітвязня пазбавілі пенсіі і этапавалі ў «Воўчыя норы»


Актывіста Партыі БНФ і палітвязня Уладзіміра Малахоўскага этапавалі ў папраўчую калонію № 22. Уладзімір Малахоўскі мае інваліднасць, хварэе на рак. Але перад этапаваннем яго пазбавілі групы інваліднасці і забралі пенсію памерам 250 рублёў, паведамляе «Віцебская вясна».

54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага абвінавацілі і прызналі вінаватым у гвалце і пагрозе гвалту ў дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў (арт. 364 КК). Уладзімір Малахоўскі хворы на рак, меў трэцюю групу інваліднасці. Але ягоная жонка Ірына даведалася, што адмысловая камісія забрала групу і пенсію.

«І пенсіі пазбавілі, і групы пазбавілі. А што ж дзяржаву рабаваць? 250 рублёў атрымліваў, ай-ай. Гэта ж так шмат!» – абураецца Ірына.

Акрамя таго, жонка даведалася, што Уладзіміра этапавалі ў папраўчую калонію № 22, якая вядомая як «Воўчыя норы». Тут умовы ўтрымання зняволеных адрозніваюцца жорсткасцю. Суд прызначыў Уладзіміру 3,5 года зняволення.

Аб’ектыў
Не шкадуюць ні анкалагічна хворых, ні пенсіянерак. Палітычна матываваныя суды ідуць па ўсёй краіне
2021.03.01 21:59

Справа Малахоўскага

Паводле абвінавачання, Уладзімір Малахоўскі 13 верасня 2020 года браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (шэсці), наўмысна і супрацьпраўна ўчыніў гвалт і пагражаў гвалтам супрацоўнікам МУС пры выкананні імі службовых абавязкаў. Абвінаваўца сцвярджае, што Малахоўскі спрабаваў нанесці траўмавальныя ўдары па розных частках цела міліцыянтаў, чапляўся за форму, пашкодзіў яе, завалодаў міліцэйскім жэтонам. Пазней, ужо затрыманы, распыліў газавы балончык у бок супрацоўнікаў. Такім чынам, паводле пракуратуры, Малахоўскі «нанёс пабоі і прычыніў фізічны боль» міліцыянтам (арт. 364 КК).

Уладзімір Малахоўскі заявіў, што не прызнае сваёй віны.

Суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў крымінальны працэс супраць 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага, хворага на рак. Яго вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі. 22 лютага 2021 года.
Фота: ЗК / Белсат

Ірына і Уладзімір Малахоўскія выхоўваюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей. Паводле прысуду, Уладзімір Малахоўскі мае заплаціць тры тысячы рублёў «пацярпелым» міліцыянтам. Суд наклаў арышт на маёмасць сямʼі.

Рэпартаж
У Віцебску пачаўся крымінальны працэс супраць мужчыны, хворага на рак. Яго вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі
2021.02.22 15:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў