Паўла Белавуса пакаралі арыштам трэці раз запар


Заснавальнік крамы Symbal.by Павел Белавус атрымаў яшчэ 7 содняў адміністратыўнага арышту. Ён застаецца ў ізалятары на Акрэсціна.

Белавуса судзілі паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), паведамляе Telegram-канал Symbal.by.

Павел Белавус знаходзіцца за кратамі ўжо больш за месяц, яго затрымалі 15 лістапада. Спачатку Белавусу прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту, потым яшчэ 13 содняў. 16 снежня ён меўся выйсці на свабоду з ізалятару на Акрэсціна, але яго зноў перазатрымалі.

РР belsat.eu

Стужка навінаў