Анджэліка Борыс не папрасіла памілавання


Анджэліка Борыс, старшыня Саюзу палякаў у Беларусі.
Фота: Agencja Wschod / Forum

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі застаецца пад вартаю з 23 сакавіка. Яе вінавацяць у распальванні варожасці і рэабілітацыі нацызму.

Паводле дырэктаркі «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, Анджэліка Борыс ужо тройчы атрымлівала лісты ад былога палітвязня, палітолага Юрыя Васкрасенскага. У лістах ён паведамляе, што ўлучыў яе ў спіс людзей, прапанаваных Лукашэнку для памілавання.

– Паколькі ліст пачынаецца словамі «С вашего согласия» («З вашай згоды»), Анджэліка папрасіла паведаміць, што яна ніколі не давала Васкрасенскаму якіх-кольвек паўнамоцтваў, – паведаміла дырэктар «Белсату».

Артыкулы
Васкрасенскі тройчы пісаў палітвязню Пачобуту, абяцаў дамагацца вызвалення. Пачобут супраць
2021.09.10 15:25

Аналагічны ліст атрымаў і паплечнік Борыс з Саюзу палякаў, журналіст Анджэй Пачобут. Юрый Васкрасенскі ў лістах запэўнівае Пачобута: хоць той не хоча пісаць прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, Васкрасенскі ўсё роўна будзе дамагацца вызвалення Пачобута.

Пачобут на гэта адказвае, што не ўпаўнаважваў нікога такім чынам дзеяць у ягонай справе, у тым ліку Васкрасенскага.

Hавiны
«Нецікавыя спісы Васкрасенкага». Як у Беларусі вызвалялі палітвязняў
2021.09.16 19:01

15 верасня дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што Лукашэнка напярэдадні гэтак званага Дня народнага адзінства падпісаў указ аб памілаванні 13 асуджаных. Паводле першапачатковых звестак, у спісе на памілаванне, які рыхтаваў Васкрасенскі, былі не менш за 100 асобаў.

pp/belsat.eu

Стужка навінаў