Андрэя Шарэнду абвінавачваюць у паклёпе ў дачыненні прэзідэнта Беларусі (арт.367 Крымінальнага кодэксу). Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле – пяць гадоў пазбаўлення волі.
Працэс будзе праходзіць у судзе Маскоўскага раёну Берасця, яго будзе весці суддзя Марыя Аліферук.
Цяпер Андрэй Шарэнда знаходзіцца пад хатнім арыштам. Жонку берасцейца, актывістку «Еўрапейскай Беларусі», Паліну Шарэнда-Панасюк, 9 чэрвеня суддзя Яўген Брэган пакараў двума гадамі калоніі за гвалт у дачыненні да міліцыянта і абразу службовай асобы.
У сужэнцаў Шарэндаў двое дзяцей – 11 і 4 гадоў.
ГГ, belsat.eu