Палітвязню Марку Васількову прысудзілі паўтары гады «хіміі»


Суд Жлобінскага раёна разгледзеў справу палітвязня Марка Васількова, якога абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Суддзя Мікалай Сергеевіч прысудзіў вязню 1,5 гады «хіміі», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Марк Васількоў. Скрыншот відэа МУС

Марка Васількова, які з’яўляецца студэнтам сталічнай ВНУ, затрымалі 5 лістапада летась у Жлобіне. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Палітвязень часткова прызнаў сваю віну.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч. Ён прызнаў Марка вінаватым і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на паўтары гады.

Васількова вызвалілі з-пад варты адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Артыкулы
Віктар Бабарыка ў лісце дачцэ распавёў пра «падарунак» на Новы год
2022.01.17 17:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў