16-гадоваму падлетку, які сарваў чырвона-зялёны сцяг, далі шэсць месяцаў «хатняй хіміі»


Малады чалавек віну прызнаў часткова.

Суд Драгічынскага раёну разгледзеў крымінальную справу супраць 16-гадовага Аляксандра Несцерука, якога абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядаў старшыня суда Лявонцій Станкевіч, паведамляе spring96.org.

Аляксандр Несцярук у зале суда. Фота spring96.org

Згодна з абвінавачваннем, Аляксандр Несцярук 7 лістапада быў на ганку Дому культуры гарадскога пасёлку Антопаль і «наўмысна сарваў дзяржаўны сцяг», знішчыўшы пры гэтым дрэўка коштам 10 рублёў.

Малады чалавек віну прызнаў часткова: дрэўка сапраўды зламалася, але здзекаў са сцяга не было. Матэрыяльную шкоду скампенсаваў.

У выніку да хлопца ўжылі прымусовыя меры выхаваўчага характару: абмежаванне волі на 6 месяцаў. З 22 гадзінаў вечара да 6 гадзінаў раніцы ён мусіць заставацца па месцы жыхарства і раз на месяц прыходзіць для рэгістрацыі ў орган, які ажыццяўляе кантроль за ягонымі паводзінамі.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў