Улады ліквідуюць Магілёўскі праваабарончы цэнтр. Дагэтуль ён меў афіцыйную рэгістрацыю


Суд аб ліквідацыіМагілёўскага праваабарончага цэнтру» адбудзецца 17 лютага ў 14:30, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

25 студзеня супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК РБ правялі ператрус у дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі. Пасля ператрусу сілавікі забралі ў праваабаронцы цацачны пісталет сына і буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэту 10-гадовай даўніны. 26 студзеня ў Краўчанкі прайшоў яшчэ адзін ператрус, у выніку якога канфіскавалі ноўтбук.

Магілёўскі праваабарончы цэнтр на працягу больш як 20 гадоў актыўна займаецца праваабарончай дзейнасцю ў Магілёўскай вобласці, за што неаднаразова трапляў пад пільную ўвагу мясцовых органаў улады, не задаволеных крытыкай праваабаронцаў на свой адрас.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў